Ніва № 01 (3530), 7 студзеня 2024 г.

Настаяцель

Уршуля ШУБЗДА

Храм у Гарадку ўзнікаў у неспрыяльных умовах. Да нашага часу захаваў унутраны выгляд, хаця дражніў многіх вернікаў. Праваслаўе ў тым месцы ўкаранілі яшчэ ў ХV стагоддзі манахі з гары Афон і Кіева, а пазней місію працягвалі настаяцелі царквы. «Храм у Гарадку абаранілі людзі з душою», — кажа настаяцель айцец мітрат Мікалай Астапчук.

Храм узрастаў пад абстрэлам людзей

Ікона павінна гаварыць, і яна прамаўляе, а тыя тэксты, якія можам побач прачытаць, яны ў гэтым дапамагаюць: «Радуйся сцяно нерушымая», — гэта якраз з Акафіста. Калі мы пачытаем тыя надпісы, можам таксама захапляцца выглядам літар, бо Адам Дабжанскі быў жывапісцам, графікам, рэстаўратарам помнікаў і выкладчыкам Акадэміі мастацтва ў Кракаве.

У храме адчуваецца намоленасць, бо калі ўваходзіш, то чалавека святыня ўцягвае. Храм пабудаваны з вялікімі цяжкасцямі. Пабудова пачалася адразу пасля Другой сусветнай вайны, калі людзі не мелі грошай і тым болей будаўнічых матэрыялаў. Трэба было змагацца. Асобай, якая ўзялася за адбудаванне храма, асобай, якая, скажам, той храм падняла, быў блажэннай памяці мітрапаліт Васілій. Ён яшчэ як айцец Уладзімір Дарашкевіч быў тут настаяцелем і ўмеў сарганізаваць людзей і храм збудаваць. Пабудова храма праходзіла пад абстрэлам людзей, якія не былі прыхільнымі для царквы, асабліва людзі, якія былі іншага светапогляду. Гэта былі часта камуністы, але яны не былі камуністамі, толькі падняліся па над людзей і такім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF