Ніва № 30 (3506), 23 ліпеня 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (63). І закрыю дзверы...

Андрэй СЦЕПАНЮК

І закрыю дзверы кабінета, які апошніх дваццаць гадоў быў другім домам, як жа часта нават першым. І пайду да другіх дзвярэй, якія пераступіў, ведзены за руку маці, пяцьдзясят тры гады таму назад... І не аглянуся, бо яшчэ не час на ўспаміны, няхай заглыбляюцца яны ў закавулках памяці, няхай чакаюць сваёй пары. Яшчэ не прыйшоў іх час, яшчэ жыве час рэальны. І не задумваюся над тым, ці было варта. Дык усё ішло так, як павінна ісці. У галаве бацькоў ніколі не з’явілася думка, каб іх сыны вучыліся ў Бельску ў іншай школе, чым беларуская «тройка», а потым прадаўжалі навуку ў беларускім ліцэі імя Тарашкевіча. А з часам даспявала ідэя, каб у тым ліцэі працаваць і стаць яго дырэктарам. І ўсё споўнілася аж да самага канца, амаль перапоўнілася. І ганаруся ўсім тым, што зрабіў. Але сэрца і галава сказалі: хопіць.

забываю што

я быў малы

хлопчык

і гэта магло

не змяніцца

забываю што

мы естэсьмы краснолюдкі

над гловамі мамы будкі

забываю што

у дзень майго нараджэння

на шпіталь

у бельску падляшскім

мелася ўпасці

атамная бомба

забываю што

мой бацька мог памерці

трынаццаць гадоў раней

забываю што

мая маці

ніколі не думала

што я аб усім гэтым

забуду

Андрэй Сцепанюк, забываю што...

* * *

У тым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF