Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

Хмурныя людзі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У шматлікіх інтэрнэтавагазетных водгуках турыстаў і наведнікаў нашай краіны пра Беларусь пішуць рознае. Многія кажуць пра чыстыя вуліцы беларускіх гарадоў, пішуць пра добрыя дарогі ў параўнанні з суседнімі дзяржавамі. Некаторыя захапляюцца нашай старажытнай архітэктурай, іншыя наракаюць на неразвітасць сервісу ў розных сферах. Але амаль усе аднадушна заўважаюць і адзначаюць хмурыя і панылыя твары насельнікаў гэтай зямлі. Жыхары беларускіх гарадоў і мястэчак вельмі мала жартуюць і амаль не ўсміхаюцца — сваім, іншым, навакольнаму свету, жыццю ўвогуле.

Можа людзі тут хмурыя і сумныя ад таго, што ў Беларусі зусім мала сонца? Адна карэянка ў сваіх падарожных допісахуражаннях бесперастанку здзіўлялася, як так можа быць у гэтай краіне, каб сонца так рэдка выглядвала з за хмар і асвятляла гэтую вялікую паўзмрочную прастору. Нездарма, відаць, яшчэ больш ста гадоў таму нашы папярэднікі адным са сваіх дэвізаў абралі сакраментальную прымаўку „Загляне сонца і ў наша ваконца”. Сённяшнія метэаролагінавукоўцы нават падлічылі колькі ў сярэднім у год сонечных дзён прыпадае на Беларусь. Выявілася, што не так шмат. А самым сонечным у краіне з’яўляецца горад з мілагучнай назвай Брагін — у ім сярэдне 35 сонечных дзён у год. Толькі 35 з 365ці! Праўда, тыя ж метэаролагі сцвярджаюць, што гэта не так і мала, у іх нейкія свае крытэрыі ацэнак. Але фізічныя і псіхалагічныя адчуванні звычайнага чалавека такія, што крытычна мала. Нездарма (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF