Ніва № 08 (3276), 24 лютага 2019 г.

Кніжка, якая дапамагае верыць у лепшую Беларусь

Уршуля ШУБЗДА

Неапублікаваная спадчына Ларысы Геніюш урэшце ўбачыла свет. Менавіта на Падляшшы ў беластоцкім «Склепе з культурай» прайшла прэм’ера кніжкі Глеба Лабадзенкі «Унукам» — вершы і лісты пісьменніцы без цэнзуры. Гэта 52 неапублікаваныя дагэтуль вершы і 39 тых, з якіх знялі цэнзуру. Кніжка не толькі разбуджвае дзіцячае ўяўленне, але таксама вучыць як малодшых, так і старэйшых чытачоў верыць і марыць. Бо паэтэса верыла і марыла аб Беларусі.

Метадычны дапаможнік

Першая прамоцыя кніжкі з неапублікаванымі вершамі выдатнай пісьменніцы прайшла 14 лютага ў беластоцкай Пачатковай школе № 4 у Беластоку. На думку настаўніцы беларускай мовы Аліны Ваўранюк, выдадзеныя вершы актуальныя і ўніверсальныя.

— Можна чытаць гэтыя вершы і дзецям дашкольнікам, і старэйшым. Ведаю, бо я чытала яшчэ гэтыя з цэнзураю, — сказала Аліна Ваўранюк.

Зусім інакш сітуацыя выглядае ў школах у Беларусі. У 1990х гадах паэзія Ларысы Геніюш была ў школьнай праграме па беларускай літаратуры, але праз пару гадоў яе творы зніклі са школьных падручнікаў. Нягледзячы на шматлікія просьбы грамадскасці, Ларыса Геніюш да гэтага часу не рэабілітаваная.

— Гэтая сустрэча для мяне вельмі важная, для душы. Яна патрэбная падляшскім беларусам у барацьбе за сваё. У мяне трое дзяцей і я купіў тры кніжкі, таму што цяперашні свет, які нас акружае, гэта свет інтэрнэту і польскай мовы, — сказаў прысутны на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF