Ніва № 02 (3270), 13 cтудзеня 2019 г.

Дэльфы: пуп і вантробы свету!

Ганна КАНДРАЦЮК

З кожнай прыступкай, з кожнай чарговай тэрасай мянялася перспектыва і свет ахінаў касмічны парадак. Слова — гармонія — станавілася целам.

Як слова Дэльфы — пагрэчаску «вантробы». Фізіялогія і цела тут не замінала, хутчэй прамаўляла як ідэальная мадэль. Ці не ад кшталту і колеру скал Парнаса пайшоў той назоў — Дэльфы — Вантробы (свету)? З пэўнай перспектывы горы здаюцца чырвонафіялетавымі і жывымі. Гэта ад пары, якую аддаюць навостраныя, сагрэтыя вяршыні.

У хвіліны рэзкай перамены надвор’я, што мне пашанцавала назіраць, горы Парнаса «дыхаюць» на поўныя грудзі. Яны апранаюцца ў аблокі і спалучаюцца з небам. І нельга ўжо аддзяліць пачатак аднаго і канец другога. Знікаюць абрысы, усё плыве, пульсуе, дыхае, як перад стварэннем новага свету...

Старажытны горад Дэльфы расславілі жрацыпіфіі, якія з дапамогай таксічных газаў уваходзілі ў транс і прадказвалі будучыню. Іх слава распасціралася на цэлы старажытны свет. Узнесены на скальных плато горад пераліваўся белачырвоначорнымі адценнямі мармуровых свяцілішч, ззяў золатам і багаццем, аж кружылася ў галаве паломнікам і прайдзісветам.

Верагодна, усё выглядала яшчэ больш імпазантна, як пазначана ў крыніцах. Прыгожасць і феномен месца не даюцца злавіць у канструкцыі, словы, гукі. Усе фатаграфіі і карціны з гэтага месца не раўнуюцца з жывой панарамай і перспектывай. Магчыма, так дзейнічае магія месца.

Дэльфы кожны бачыць інакш, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF