Ніва № 02 (3270), 13 cтудзеня 2019 г.

У войску бывала парознаму

Аляксей МАРОЗ

Зараз некаторым маладым хлопцам нават складана ўявіць, што іх бацькі, уваходзячы ў дарослае жыццё, мусілі два або нават тры гады адбываць абавязковую вайсковую службу. У войску бывала парознаму, частка нашых продкаў змагалася і траціла жыццё ў час ваенных дзеянняў. Аб’яднанне развіцця Дубіцкай зямлі «Бахматы» з Грабаўца нядаўна закончыла рэалізаваць праект «У службе ІІ Рэчы Паспалітай», у час якога сабрана была інфармацыя наконт абавязковай вайсковай службы ў Войску Польскім жыхароў Дубіцкай гміны ў міжваенны перыяд. Сабраны былі таксама фатаграфіі для выставы ў Гмінным асяродку культуры, а з запісаных ад мясцовых жыхароў рэкруцкіх і вайсковых песень быў выдадзены спеўнік. Рэалізацыя праекта закончылася вечарынай, падчас якой вучні Пачатковай школы з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Орлі займальна запрэзентавалі пастаноўку «Рэкруты» на арлянскай гаворцы. У час сустрэчы з дакладамі пра службу беларусаў у Войску Польскім у ІІ Рэчы Паспалітай выступілі настаўніца гісторыі ў Комплексе прафесійных школ у Гайнаўцы Іаанна Сапяжынская і запрошаныя гісторыкі, а вакальны жаночы калектыў, які дзейнічае пры Гмінным асяродку культуры ў ДубічахЦаркоўных, праспяваў рэкруцкія і сучасныя песні.

Спатканне адкрыла і вяла Іаанна Сапяжынская, ураджэнка Вітава, якая актыўна дзейнічае ў Аб’яднанні «Бахматы» і моцна ангажавалася ў рэалізацыю праекта «У службе ІІ Рэчы Паспалітай». Прывітала яна гасцей, сярод якіх былі старшыня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF