Ніва № 02 (3270), 13 cтудзеня 2019 г.

Вялікія і малыя

Міраслаў ГРЫКА

Аб дзвюх асобах, ідэалагічна далёкіх адна ад аднае, як зямныя полюсы, злучаных воссю абароту вакол польскіх спраў, варта і трэба памятаць. Напэўна мала чытаем «Rozważania o wojnie domowej», аўтарства першай з гэтых асоб, або «Rozważania o Rzeczypospolitej” — другой. Пік іх творчасці супаў з дактрынальна трывіяльнай, змрочнай гамулкоўшчынай і папраўдзе небанальнай, але падобна ідэалагічна кульгавай геркаўшчыны. Іх думкі сёння здаюцца быць бурклівымі і нават шаблоннымі. Іх выразны песімізм іхняга часу кладзецца на цяперашні, калі зноў „wszechrządy” над польскімі душамі прабуе пераняць дактрынальна падобная ПАРПаўскай партыя ПіС.

Першая асоба — Павел Ясяніца, выдатны гісторык і публіцыст. Другой з’яўляецца Ян Шчапанскі, відны сацыёлаг, крытычны, хоць адданы народнай уладзе душой і целам яе чыноўнік. Абодва ставілі дыягназ, кожны пасвойму і ў адпаведнасці з метадычнымі інструментамі, даступнымі для іх, тагачаснай палітычнай рэчаіснасці. Свайго песімізму непасрэдна не раскрывалі па прычыне або цэнзуры, або самацэнзуры. Першы з іх вывучаў сучасную палітычную рэальнасць праз прызму гісторыі, напісанай малой „г”: «Мы павінны адрозніваць веды ад візіі. Гэтыя першыя, як правіла, часам кульгавыя (...), але могуць падлягаць папраўкам. Але ці другая таксама?» — пытаўся. Сам, дарэчы, быў праціўнікам тагачаснай улады. Або лепш: яе ўсемагутнасці і яе катастрафічных наступстваў, якія прыносіла. — «Нічога, на жаль, не абараняе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF