Ніва № 02 (3270), 13 cтудзеня 2019 г.

Спадар (1929-2019)

Мікола ВАЎРАНЮК

На 90-ым годзе жыцця 2 студзеня 2019 года ў Варшаве адыйшоў з зямнога жыця Спадар Юры Туронак.

Гісторыя і легенда беларускай справы. Многія пакалені беларусаў у Польшчы ўзрасталі і выбудоўваліся ў сваёй беларускасці разам з Юрым Туронкам. Беларусы ва ўсім свеце з няцярплівасцю чакалі і чыталі ягоныя гістарычныя даследванні. А ўсё хацелася Яму бачыць і разглядаць з беларускага пункту гледжання. І за гэта нашае, бязмежнае — дзякуй. Прапануем Вашай увазе інтэрв’ю Міколы Ваўранюка са спадаром Юрым Туронкам надрукаваным у «Беларускім настаўніку» нр 1. ад 2017 года.

Аўтабіяграфія Юрыя Туронка „За кардонам Бацькаўшчыны” магла б называцца „З Бацькаўшчынай у сэрцы”, бо выдатны даследчык навейшай беларускай гісторыі ў сваім жыцці заўсёды кіраваўся азімутам: Беларусь. Гэта не раз, як сам піша, выклікала здзіўленне беларускіх калег: „Як, жывучы ўсё жыццё ў літоўскім і польскім асяроддзі, я дайшоў да беларускасці?”. Адказ на гэтае пытанне надзвычай просты і знаходзім яго ўжо ва ўступе кнігі: „Я не меў патрэбы даходзіць да беларускай нацыянальнай свядомасці. Яна была натуральным вынікам сямейнага патрыятычнага ўзгадавання, паводле якога маёй Бацькаўшчынай мелася быць Беларусь, а не тое ці іншае месца пражывання”1.

— Мама вучыла чытаць і пісаць пабеларуску лацінкай і кірыліцай. Памятаю таксама, як малодшы брат бацькі, Віцька, які вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, прыязджаў да нас на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF