Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

Гарадскія аднак усе затопленыя ў вёсцы...

Уршуля ШУБЗДА

Смяецца, што вёска выглядае як у XVI стагоддзі. Свой дом у Плютычах супольна з мужам памалявала на зялёны колер, пакідаючы выразкі і беларускія арнаменты. Падляшская вёска з’яўляецца прывабнай прасторай, у якую ахвотна прыязджаюць «вясковыя гараджане». Здаецца, што менавіта ад такіх людзей пачынаецца многа спраў, якія адбываюцца ў нашай глыбінцы. Часта рухавіком цікавых акцый з’яўляюцца жанчыны. Між іншым гэтыя звонку.

— Калі Падляшша стала для Вас другім домам?

Андрэа Фалькоўская: — Мы купілі хату ў Плютычах у 2015 годзе. Якраз у кастрычніку мінае тры гады. Уласнікам хаты быў старэйшы мужчына, у якога не было дзяцей. Ён вельмі цяжка хварэў. Памёр некалькі месяцаў пасля таго, як мы купілі гэтую хату.

— Ведаеце гісторыю гэтага месца?

А. Ф.: — Так, ведаем. Нават захавалася крыху фатаграфій на якіх відаць, як хатка выглядала раней. А зараз памаленьку яе рамантуем, захоўваючы яе арыгінальны характар.

— Ваш дом у Плютычах быў сёлета вылучаны ў конкурсе на найлепш захаваны будынак драўлянага дойлідства. Журы належным чынам ацаніла спосаб, у які ахоўваеце спадчыну Падляшша. А што Вас схіліла выбраць менавіта гэтае месца і гэтую хатку?

А. Ф.: — Мне можа не так спадабалася сама хата, як вёска. Тут яшчэ захаваўся своеасаблівы архітэктурны лад. Яна, з таго, што ведаем, выглядае як у ХVI стагоддзі. Такіх хатак як наша на Падляшшы вельмі многа, але тут яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF