Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

Такая праўда

Міхал МІНЦЭВІЧ

Інтэрв’ю са спадаром Пятром СЭЛЬВЕСЮКОМ, войтам Арлянскай гміны.

— Які быў стан Арлянскай гміны дванаццаць гадоў таму, калі Вы прыйшлі на пасаду войта? Які быў тады бюджэт і што ўдалося зрабіць?

— Бюджэт у 2006 годзе быў крыху большы за 6 мільёнаў злотаў, а зараз значна большы за дваццаць мільёнаў. Сітуацыя ў гміне была нецікавая, хопіць аглянуцца, бо гэта неадлеглы час, які ўсе памятаюць. Былі вёскі, да якіх не было асфальтавага даезду, а дарогі да іх былі слабыя; але добра, што і такія былі. А вясковыя святліцы былі ў незайздросным стане, а ў некаторых мясцовасцях тых святліц і зусім не было, як, напрыклад, у ВульцыВыганоўскай. І перыяд тых дванаццаці гадоў паказаў, што ў гміне можа быць нармальна, што гміна можа развівацца, што гміна можа дапамагаць, таксама ў фінансавым плане, жыхарам. Цягам дванаццаці гадоў удалося, перш за ўсё, вырамантаваць і, у некаторых выпадках, пабудаваць ад асноў звыш пятнаццаці кіламетраў дарог, пабудавалі восем кіламетраў каналізацыйнай сеткі, дзве новыя ачышчальні сцёкаў, адрамантавалі або пабудавалі новыя святліцы ва ўсіх мясцовасцях. Таксама ў Орлі пабудавалі новы цэнтр культуры, гульнявыя пляцоўкі з трэнажорнымі мініўстаноўкамі ў розных мясцовасцях, а таксама — гэта важнае дзякуючы добраму кіраванню — плацім стыпендыі найлепшым вучням ды даплачваем нашым сеніёрам да лякарстваў. Мала хто ведае, што з моманту запуску гэтай праграмы цягам некалькіх гадоў наша гміна даплаціла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF