Ніва № 41 (3257), 14 кастрычніка 2018 г.

Выбарчы марафон

Яўген ВАПА

Тры, два, адзін — старт. Палітычны марафон стартуе кастрычніцкімі самаўрадавымі выбарамі. Затым перад намі еўрапарламенцкія і сеймавыя выбары. А потым як і не бач — прэзідэнцкія. Карацей кажучы, відовішчаў і цудовішчаў перад намі хоць адбаўляй. Хто з гэтага змагання выйдзе пераможцам, той рэальна атрымае не толькі палітычную славу, але ўсе фінансавыя і адміністрацыйныя рэсурсы, каб наводзіць парадкі паводле сваіх партыйных праграм. Таму ўжо самаўрадавы бой прынёс сваёй выбарчай кампаніяй жорсткую сутычку кіруючай улады і апазіцыі. Проста не магу слухаць з боку мясцовых палітыкаў, што самаўрадаўцы гэта аніякія палітыкі, толькі сапраўдныя прадстаўнікі народа. Большасць з іх хаваецца за нейкімі назвамі лакальных камітэтаў, каб такім чынам абдурваць выбаршчыкаў. Прытым самі з’яўляліся або з’яўляюцца дзейснымі дзеячамі існуючых палітычных сіл.

У выпадку Падляшша, але і ўсёй Польшчы, у час першых самаўрадавых выбараў у 1990 годзе з за адсутнасці рэальнай люстрацыі відавочны быў старт працаўнікоў былой камуністычнай службы бяспекі. Спецыялісты па правакацыях і пераследзе іншадумцаў з дня на дзень атрымалі дэмакратычны мандат. На доўгія гады часта яны перанялі ўладу ў сваіх гмінах ці паветах. І кожны з іх атрымаў памятныя адзнакі заслужаных для самакіравання ў Польшчы. От, такая насмешка над гісторыяй і людзьмі. Вельмі відавочным у мясцовых выбарах з’яўляецца змена кандыдатамі на радных саміх камітэтаў і іх назваў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF