Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Як пушчанскія хлопцы жаніліся з абманам?

Ганна КАНДРАЦЮК

Мужык, хоць і залаты — адвечны боль галавы і клопат жаночага роду. Трэба дацаніць яго залёты, але ніколі не верыць у яго дашлюбныя абяцанкі. Няхай сабе прысягае і сыпле падарункамі — гэта яшчэ нічога не значыць.

— Колісь то нэ жэнілісь як тэпэр, што то бэрут старэйшых і всякіх, — сцвярджае 89гадовая Люба з пушчанскай вёсачкі Занавіны.

Карацей, усе пільнавалі, каб не засядзецца ў дзеўках. Бо тады іншая песня, кавалеры абміналі двор, а ў сваты прыходзілі ўдаўцы або такія, якіх адно град не дабіў...

А тут на ўвесь Вярховіцкі прыход сенсацыя! Да Піліпавай Надзі пасватаўся кавалер. Стройны, зухаваты, пры грошах...

— Яна то дзеўка хоць і старэйшая, нічога сабе была, — дадае баба Люба. — Усё ў яе як трэба, у царкву хадзіла. Толькі што без пасагу! Чаму ён такую бярэ? — дзіваваліся людзі. Тут ужо папрыходзіла многа маладых з Германіі, усе замуж хочуць... А ён — не! Яму адна Надзя ў галаве.

— Можа закахаўся ў яе без памяці? — гадаю ўголас.

— Ну хай сабе і закахаўся, — ігнаруе з усмешкай маю заўвагу баба Люба. — Паслухай, што яны натварылі...

У нядзелю, калі назначылі шлюб, зрушылася ўсё наваколле.

— Я таксама пабегла з сёстрамі ў Вярховічы паглядзець вінчэльнік, — прыгадвае старажылка. — А пад царквой народу — як у прыхадскі празнік. Ну, тая Надзя ўжо прыехала з дружбантамі і чакае маладога. Чакаюць, глядзяць на дарогу, аж тут вядуць маладога. Мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF