Ніва № 40 (3256), 7 кастрычніка 2018 г.

Трапінкі ў пушчы, дыялог і паэзія

Міра ЛУКША

— На Падляшшы шукаем не толькі інспірацыі для ўласнага развою. Працуем над захаваннем памяці аб шматкультурнасці рэгіёна, хочам спрычыніцца да аховы яго прыроднага культурнага багацця. Прагнем супольна ствараць месца для сустрэч з літаратурай, мастацтвам, навукай і прыродай, прастору абмену і творчых дзеянняў. Трапінка з’яўляецца інтуіцыяй напрамку, прадчуваннем сцежкі, вытаптанай у Пушчы — таксама чалавекам. Сцежкі, якая таксама часам зарастае, час ад часу паяўляецца, неспадзявана і прывабна. Якраз на ёй хочам шукаць дыялогу„ які прадбачвае гатоўнасць слухання, адабрэнне і цікаўнасць да Іншага. Дзякуючы такой адкрытасці, лягчэй будаваць супольнасць суіснавання, пракрочваючы стэрэатыпы.

У Дварку Русо ў Свінароях каля Нараўкі група сяброў Пушчы, аматараў прыроды і энтузіястаў міжкультурнага Падляшша, жыхароў Нараўкі і яе ваколіц, гасцей з усяго рэгіёна і розных частак Польшчы і Еўропы стварылі «Трапінку — Асацыяцыю дзеля дыялогу». Хочуць яны садзейнічаць міжкультурнасці Падляшша, спрыяць развіццю гэтага незвычайнага рэгіёна, раздумваць над яго феноменам і ствараць прастору для сустрэч і дыскусій пра ўсё, што ім здаецца важным. Запрашаюць усіх падтрымаць свае дзеянні.

19 снежня 2015 г. згуртаванне завяршыла ўсе фармальнасці і «Трапінка» была зарэгістравана. Людзі, згуртаваныя вакол «Трапінкі», сталі працаваць афіцыйна і запрасілі ўсіх прыхільнікаў уступаць у асацыяцыю. Згуртаванне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF