Ніва № 39 (3255), 30 верасня 2018 г.

Беларускі фэст у Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Беларускі народны фэст „Арлянскія сустрэчы” адбыўся ў Орлі 1 верасня і прыцягнуў, паводле мяне, небывалую дагэтуль колькасць гледачоў; вялікую частку якіх складалі людзі звонку Арлянскай гміны. Адкуль яны наехалі, я не цікавіўся, аднак напэўна былі гэта шчырыя любіцелі беларускай культуры.

Галоўная мастацкая частка адбылася на плошчы перад сінагогай. У адпачынкавым парку былі ларкі з народным рукадзеллем, стэнд Клуба сеніёра з Орлі (кандытарскія вырабы), стэнды пабрацімскіх Боцькаўскай і Чыжоўскай гмін ды інфармацыйны стэнд КРУСу, які праводзіў віктарыны з узнагародамі. Быў таксама стэнд гміннай бібліятэкі, які, апрача састарэлых выданняў па залатоўцы, прапанаваў выданні мясцовых аўтараў Зоі Майстровіч, Сцяпана Копы і Міхала Мінцэвіча. Упершыню быў ларок аж з БелайПадляшскай з шапкамі пашытымі з лісіных шкур. Для наймалодшых былі шматлікія атракцыёны: з’язджальня (горка), пусканне шароў, маляванне твараў, віктарыны...

Свой стэнд адкрыла таксама — каля 18й гадзіны — Павятовая камендатура паліцыі з Бельска, дзе можна было памеціць веласіпеды, дзеля чаго патрэбная была квітанцыя куплі. Ахвотных было так многа, што паліцыянтам не хапіла нейкіх квіткоў. На агароджы каля сцэны прэзентаваліся дзве выставы: фатаграфіі Віктара Волкава ды „Макаткі і іншыя шматкі”.

Музычная частка фэсту пачалася каля трэцяй гадзіны пасля поўдня — песняй „Орля, Орля” ў сумесным выкананні калектываў, якія дзейнічаюць пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF