Ніва № 34 (3250), 26 жніўня 2018 г.

У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

Барыс БАЛЬ

9 жніўня — дзень нараджэння найвялікшай паэткі Беларусі Ларысы Геніюш (19101983), жанчыны, якая прайшла праз сталінскія катаванні і допыты, якая да апошніх дзён свайго жыцця заставалася непераможнай і мужнай дачкой сваёй Бацькаўшчыны. Не за гарамі той час, калі яе імя будуць насіць вуліцы і плошчы Беларусі, будуць стаяць ёй помнікі, у Зэльве адкрыецца яе музей, а сама паэтка будзе рэабілітавана. Ёй напісаны тысячы паэтычных радкоў, многія ўжо выдадзены і перавыдадзены, але сотні яшчэ знаходзяцца ў дзяржаўных і асабістых архівах. Прыйдзе час, і ўся творчая і эпісталярная спадчына паэткі будзе выдадзена поўным зборам твораў. У дзень нараджэння Ларысы Геніюш нагадаем яшчэ раз некалькі патрыятычных твораў паэткі. Іх павінен ведаць кожны беларус на памяць.

* * *

Адзінай мэты не зракуся,

І сэрца мне не задрыжыць:

Як жыць — дык жыць для Беларусі.

А без яе — зусім не жыць!

* * *

Ці мо сэрца малое маё,

Ці мой дух неузлётны і вузкі?

Для Цябе толькі, Краю мой, б’е,

Для Цябе, мой Народ Беларускі!

* * *

Мая мова — як шчасце на вуснах,

Хвалявання гарачы прыбой.

Можа быць, на чужой засмяюся,

Ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.

* * *

Хай славіцца наш беларускі род

Душой з вясны і воляю са сталі,

Каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот,

А горда арляняты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF