Ніва № 33 (3249), 19 жніўня 2018 г.

Маё Кіліманджара (частка 2)

Мікола ВАЎРАНЮК

Калі глядзець на мапу ад левага боку да правага (або наадварот), то відно, якая вялікая Расія, як далёка ад нас Кітай ці Японія, або — у другі бок — Амерыка. Ёсць адчуванне адлегласці. Геаграфічная шырыня, тобок рух па лініі поўначпоўдзень такога адчування не дае. Тым часам самалёт з Амстэрдама ў аэрапорт Кіліманджара ляціць столькі што ў НьюЙорк — восем гадзін. Над ладнай часткай Еўропы, Міжземным морам, велічэзнымі афрыканскімі краінамі: Егіптам, двума Суданамі, Кеніяй, ажно за экватар, што выразна пакажуць нам ноччу зоркі. Вялікая Мядзведзіца легла на спіну, а Малая з пуцяводнай у нашых шыротах Паўночнай зоркай схавалася за небакраем. Тут вандроўнікаў вядзе Крыж Поўдня.

Другая афрыканская неспадзяванка — тэмпература. З Польшчы выляталі мы ў трыццаціградусную спякоту, а ў Мошы было ўсяго дваццаць пяць. Ноччу, нягледзячы на тое, што тэарэтычна была ўжо сухая пара, пайшоў дождж, пасля якога яшчэ раніцай над горадам віселі цяжкія хмары. У іх дзесьці і хавалася Кіліманджара.

Трэцяе, на што я адразу звярнуў увагу на вуліцы, гэта людзі ў густоўнай вопратцы. Праўда, сустракаюцца мінакі ў майках і гумовых шлёпанцах, але больш усётакі мужчын у кашулях, пінжаках, а жанчыны дык наогул заварожваюць каляровымі сукнямі, фантазійнымі прычоскамі і элегантнай паходкай. Асабліва масайкі, якія любяць яркі чырвоны колер і яшчэ вылучаюцца ростам, стройнасцю і годнасцю ў паходцы.

— Паглядзі, тут амаль ніхто не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF