Ніва № 32 (3248), 12 жніўня 2018 г.

Фольк у Міхалове

Міра ЛУКША

У Міхалове над залівам нас чакае цудоўная хвіліна, калі ў сонцы і над вадою сустрэнемся народнаю сябрынай. Заспяваем песню, што ў сэрцы ад вякоў, сустрэнем суседзяў, сваякоў, і чарачку гарэлачкі кульнем, за вашае здароўе шчыра п’ем! Няхай жыве нам горад Міхалова, што тут сабраў сяброў нанова! Бурмістру, жыхарам жадаем удачы і да глыбокай ночы весела паскачам!

Так і было — як у гэтым узнагароджаным на мерапрыемстве вершы пра чарговыя Беларускія фольксустрэчы ў Міхалове

Былі прывітанні, пажаданні, узнагароды. Нагоды не было лепшай — у час арганізаваных Гмінным асяродкам культуры ў Міхалове, пры падтрымцы Міністэрства адміністрацыі і ўнутраных спраў ды іншых дабрадзеяў — на беларускіх фолькавых сустрэчах. Мерапрыемства, як штогод, збірае тлумы аматараў беларускай традыцыі і было нагодай для падзякі за ангажаванне для міхалоўскай культуры Марыюша Харужага, і не толькі яго. Адно з самых вялікіх мерапрыемстваў у культурным календары Міхалоўскай гміны пачалося пасля поўдня 4 жніўня, у суботу, і працягвалася да глыбокай ночы, сабраўшы тысячы людзей з акалічных гмін, Падляшша і ўсёй краіны. Выступіла агулам 160 артыстаў з Польшчы, Беларусі і Латвіі (Народная студыя з Дагды) — 25 калектываў, у тым ліку 6 замежных. Вялі сустрэчу Марыюш Харужы і кіраўнік артгурта «Багач» з Менска Віктар Варонін, які не першы раз са сваім гуртом на Падляшшы:

— Вельмі цешыць тое, што нас запрасілі ў Міхалова на «Беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF