Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

Думаць палескім падмуркам

Ганна КАНДРАЦЮК

— А ці ўмееце даіць кароў? — спыталі мяне ў палескім Зарэчным.

І гэта пасля таго, як па жаданні публікі я расказала пра італьянскае Бары і каралеву Бону. Цікавасць да славутай каралевы ў гэтым балотнабурштынавым куточку свету аказалася апраўданай і на месцы. Якраз у наваколлі Зарэчнага знаходзіцца курган Боны. Памяць пра каралевурэфарматарку запісалася чырвонымі колерамі ў палескіх вышыванках. У такі спосаб якраз праз узор на вышыванцы ці тканіне старажытныя культуры фіксавалі памяць пра падзеі і славутыя асобы...

У школьным музеі ткацтва і вышыванкі ў Мутвіцы ёсць ручнік з выявай жанчыны з каронай у нагах. Апякунка музея, спадарыня Валянціна ТумашЛяхавец пераканана, што на ручніку адлюстравана Бона Сфорца. Каралева вышыта на рытуальнай тканіне, тобок на адмысловым ручніку, які рыхтавалі на смерць і клалі разам з нябожчыкам у дамавіну. Такім чынам мясцовыя палешукі вызначалі ёй ролю вядучай і апякункі ў замагільным свеце.

Усё гэта напамінала працяг культу Дэметры, у якой старажытныя прасілі заступніцтва для сваіх нябожчыкаў, прыносілі ахвяраванні, ладзілі ў яе гонар гульбішчы і турніры. Пра памінальныя трызны на тэрыторыі большменш сучаснай Украіны і Беларусі заяўляе Герадот у сваіх «Дзеях» пяць стагоддзяў да нараджэння Хрыста. Старажытны вандроўнік засяродзіўся на метафізічных схільнасцях жыхароў верхняй Прыпяці. Самы чарадзейны запіс датычыць неўраў, якія на думку ніжэйпадпісанай не звяліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF