Ніва № 31 (3247), 05 жніўня 2018 г.

Чужы нечужы

Міраслаў ГРЫКА

Ці трэба мне баяцца Чужога? У шчаслівым для мяне 2006 годзе, калі я жыў у НьюЙорку, мая добрая знаёмая, журналістка і падарожніца даверыла мне на год сваю трохпакаёваю кватэру ды адправілася ў падарожжа вакол свету. Аплата за ўсю кватэру, якая фінансуецца ў значнай ступені за кошт горада, была проста забаўная — усяго 850 долараў ЗША, але для мяне ўсё ж занадта высокая. Таму я вырашыў здаць у субарэнду пакой, па меншай меры, за эквівалент паловы кватэрнай платы. Неўзабаве пераехаў у свабодны пакой Мірза, мусульманін з Бухары, выпускнік літаратуразнаўства Маскоўскага ўніверсітэта ў савецкі час і вышэйшых каранічных даследаванняў у Самаркандзе пасля распаду СССР. Мужык саракагадовы, бацька чацвярых дзяцей, муж адной жонкі. Гэта было незвычайнае спатканне розных культур. Шок і ў той жа час займальны кагнітыўны вопыт. Я запісваў свае заўвагі і сёння дазваляю зрабіць іх здабыткам грамадскасці.

«Мірза не працірае мокрай падлогі пасля рытуальных купанняў, да якіх выкарыстоўвае пластмасавыя бутэлькі. Улічваючы іх вельмі карыснымі, ён выкарыстоўвае іх у час абмывання палавога члена і анусу, якраз перад малітвай, аб чым апавядаў мне без ценю збянтэжанасці. Не менш азіяцкага хаосу Мірза завёў у кухню. Месца для ежы на стале проста не хапае. Запаўняюць яго талеркі і талерачкі з печывам, фруктамі, арэхамі і мусульманскім смакоццем. І ўсе гэтыя пасудзейкі старанна пакрытыя анучкамі, якія пасля адкрыцця паказваюць сваё апетытнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF