Ніва № 30 (3246), 29 ліпеня 2018 г.

Недасканалая прыгажосць

Міраслаў ГРЫКА

У сваіх дзённіках Эдвард Стахура, паэт і пісьменнік, чалавек, які, дарэчы ўвесь творчы шлях змагаўся так з жыццём, як і са смерцю, напісаў такую прыгожую фразу — цытую яе з памяці: «Ты дай мне трошкі, я табе аддам усё; калі ты дасі мне больш — я табе толькі ўсё. А калі ты дасі мне ўсё, і я, не менш, не больш, аддам табе ўсё».

Ёсць такія людзі, якія на працягу ўсяго свайго жыцця не даюць нічога іншым. Або толькі трошкі сябе. Не асуджаю іх. Яны будуць для сябе бухгалтарамі ўласнага сумлення. Ёсць таксама людзі, якія даюць іншым больш, чым самі атрымліваюць. Такія людзі ў нас у глыбокай павазе, хоць не шкадуем ім маладушнага сарказму. Ёсць таксама максімалісты. Яны не даюць іншым ані трошкі, або больш ці нават яшчэ больш. Яны для гэтага занадта прыгожыя, духоўна, ці як гэта ні назваць. Таму, што яны даюць усё астатнім — пастаянную дабрыню, сапраўдную сумленнасць, жыццёвы аптымізм, памяркоўнасць да чалавечых слабасцей, клопат і ўвагу, добрае слова і карыснае старанне, альтруізм і незафальшаваную эмпатыю. І калі вам трэба, таксама матэрыяльную або фінансавую падтрымку. Такімі іх ведаем. Іх дзеянні і думкі аднолькавыя. Няма паміж імі разыходжанняў. Але ці мы іх сапраўды ведаем?

Чалавечае жыццё з’яўляецца свайго роду гісторыяй, якая заканчваецца разам са смерцю. Быццам бы. Я кажу інакш: такая гісторыя снуецца доўга пасля чалавечага жыцця — якое б яно не было, а смерць гэта проста драматычны анекдот, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF