Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

Бежанства сям’і Бірыцкіх

Ipэнa ЛУКША

З самага пачатку падкрэслю, што дакументы і здымкі з таго часу не зберагліся. Напішу ўсё, што расказала мая бабуля, Меланія Бірыцкая. Мала яна помніла той час. Усё падрабязна расказалі ёй яе бацькі і бабуля. Вельмі шкадую, што не ведаю імя сваёй прапрабабулі.

Мае прадзеды жылі ў Семяноўцы. У маленькай хатцы жыло пяць дарослых асоб і дзіця. Прадзед Давыд, прабабуля Зофія і маленькая ў той час бабуля Меланія, маці Зофіі і яе сёстры Наталля і Тацяна.

Перад пачаткам Першай сусветнай вайны старыя людзі гаварылі, што немец прыйдзе забраць пояс. Усе паўтаралі, што вельмі дрэнна тады будзе ўсім жыць.

Зосі часта снілася, што бачыць дамы з плоскімі дахамі.

Калі пачалася Першая сусветная вайна, цар рашыў вывозіць усіх праваслаўных з тэрыторыі Падляшша ў глыб Расіі.

Казакі прыязджалі на конях у вёскі і гаварылі: «Ступай, ступай чем быстрэе! Праклятый германец ідзёт, он усім жэншчынам абрэзвает грудзі, дзяцей набівает на штыкі, старыкоў жывымі зажыгает, усё імушчэства забірает».

Многія жыхары рашылі ўцякаць.

Давыд пытаў, як гэта ўсё будзе адбывацца. Казакі сказалі, што можна браць свой дабытак і ехаць з сям’ёй возам, або прадаць дабытак і ехаць цягніком. Цягнік будзе ў Ваўкавыску.

Сям’я Бірыцкіх рашыла ўцякаць ад немцаў цягніком. Прадалі дзве каровы, свінню закалолі, курэй і гусей зарубалі. Мяса пасалілі і паклалі ў невялікую бочку, напяклі хлеба. Пасля ўсю вопратку павязалі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF