Ніва № 27 (3243), 8 ліпеня 2018 г.

Пад пальмамі ў Міколы Цудатворца (ч.7)

Ганна КАНДРАЦЮК

З высі самалёта найбольш кідаліся ў вочы асветленыя квадраты і прастакутнікі, якія займалі шмат прасторы на тэрыторыі Італіі. А ўжо на поўдні гэтая інтрыгуючая з’ява здавалася неад’емным матывам ландшафту. Яшчэ тады, высока ў хмарах, не хацелася спалучаць асветленых прастакутнікаў са штодзённым жыццём і харчамі. Хутчэй за ўсё напаміналі салярныя электрафермы. Іх інтэнсіўны, агорнуты ў геаметрычныя фігуры бляск хутчэй застаўляў думаць пра мілітарныя, а не аграрныя справы.

Мова пра сучасныя аграафермы, якія дастаўляюць на наш стол гародніну. Праўда, шакіруе не іх прысутнасць, а толькі масавасць з’явы. І тое, што яны існуюць па за шырокай свядомасцю, быццам спавівала іх нейкая змова маўчання, тайна...

Мы мелі нагоду прыгледзецца з’яве зблізку. У мастацкай галерэі, пры самым затоўчаным тратуары ў Бары, якраз працавала слаўная фотавыстаўка «World Press Photo 2018».

Сярод балючых тэм сучаснага свету прэзентаваўся фотарэпартаж з такой аграфермы, залежнай ад тэхналогіі. Увесь працэс вырошчвання і даспявання тут пад дыктатам камп’ютарных праграм. Яны вырашаюць пра тэмп росту, памер і колер прадукту. На першы погляд свет штучных агародаў — стабільны і надзейны. Не пагражае яму засуха ні град.

Але ў гэтым мадэрным раі прабівалася балючая дэталь. Людзі! У зялёнай, буйной фабрыцы гародніцы, нашпігаванай тэхналогіяй, найбольш недарэчна выглядалі працаўнікі. Іх мізэрнасць, стомленасць і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF