Ніва № 25 (3241), 24 чэрвеня 2018 г.

Рысунак запісвае дух краявіду

Міра ЛУКША

Сямнаццаты мастацкі пленэр у Нараўчанскай гміне пачаўся 20 мая, а працягваўся да 3 чэрвеня 2018 года. Сабраў ён больш дзясятка мастакоў — ад творцаў маладога пакалення: Радаслава Маціевіча з Торуні і Вольгі Буйко (Кукалевіч) з Гродна, праз вопытных мастакоў — Пятра Гагана і Марка Сапёлку з Гайнаўкі, Тэрэсу і Тамаша Свербутовічаў з Любліна, Уршулю Шкоп з Чэрвеньска, Альжбету Вольфграм і Кшыштафа Тшаску з Варшавы, Іну Дзянішчык з Брэста ды мафусаіла тутэйшага жывапісу — Віктара Кабаца, мясцовага, пушчанскага.

— Калі гаворка пра пленэры ў Нараўцы гэта ўжо гісторыя, традыцыя, — кажа Віктар Кабац. — Цудоўныя тут ваколіцы, мноства матываў для малявання. Важна тое, што дзякуючы пленэру паяўляецца вельмі многа добрых, на высокім узроўні прац, якія паказваюць тое, што памаленьку знікае з мясцовага краявіду. Гэта старыя дамы, характар і выгляд вёскі, нейкія прыродныя матывы, якія з гадамі змяняюць і свой выгляд, і характар, і цалкам прападаюць. Гміна атрымлівае вялікі набытак. Вельмі многа прац паказвае тое, чаго ўжо няма. Няма некаторых хат, і вёска выглядае іначай. Іншыя былі людзі. Па гэтай прычыне каштоўнасць пленэру вельмі вялікая. Першы пленэр, выдуманы Пятром Гаганам і Кацярынай Бяляўскай, адбыўся ў Нараўцы. Удзельнічала ў ім толькі шасцёх мастакоў, але быў ён вельмі важны, адразу атрымаў вялікую падтрымку войта Мікалая Павільча. Пераканаў ён радных, што арганізацыя наступных пленэраў — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF