Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

ХІV «Культура на музейных сходах»

Аляксей МАРОЗ

Калі дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк запрашаў мяне на ХІV Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на музейных сходах», які 3 чэрвеня прайшоў на плошчы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, распавёў пра галоўныя козыры мерапрыемства. Звярнуў ён увагу на майстаркласы па рамёствах, канцэрты беларускіх калектываў з Беласточчыны і Рэспублікі Беларусь ды гайнаўскіх дашкольнікаў, дэгустацыю народных страў. Мерапрыемству спадарожнічае таксама шмат цікавых атракцыёнаў, дзеля чаго варта наведаць фестываль «Культура на музейных сходах» — вынік аб’яднання паасобных фэстаў у адно вялікае этнаграфічнае мерапрыемства.

Спачатку белмузейныя фэсты прымеркаваныя былі рамёствам і рукадзеллю. Адбываліся яны ў паасобныя дні на панадворку перад музейным будынкам, а выступы калектываў — на музейных сходах. Калі было дрэннае надвор’е, мерапрыемства ладзілася ў музейных памяшканнях. Пазней паасобныя фэсты былі аб’яднаны ў Беларускі этнаграфічны фестываль «Культура на музейных сходах». 3 чэрвеня на прымузейным панадворку сабралася многа публікі. Найстарэйшыя асобы занялі сядзячыя месцы насупраць сцэны, астатнія глядзелі выступы стоячы. З зацікаўленнем слухалі яны вядомыя беларускія песні ў выкананні гуртоў з Беласточчыны і іх новыя творы. Займальна запрэзентаваліся госці з Рэспублікі Беларусь з народнымі творамі і сучаснай музыкай. Дзеткі з бацькамі пераходзілі з аднаго месца на другое, знаёмячыся з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF