Ніва № 24 (3240), 17 чэрвеня 2018 г.

Міс Амерыка без бікіні

Віктар САЗОНАЎ

Ну і чым ім „Міс Амерыка” не дагадзіла?!

Вось чаго ніколі не зразумею, дык гэта таго, што нечым некаму „Міс Амерыка” не дагадзіла! Чорт бы іх забраў! І чорт бы іх усіх зжор з усімі іх вантробамі, тых, хто ў конкурсе на самую прывабную жанчыну ўбачыў знявагу для каго б вы думалі, правільна, для жанчын! Для тых, прывабных. І чым больш прывабная, тым больш знявагі.

Шкада толькі, што той чорт падавіцца. Упершыню чорта шкада. Ды ўсялякая пачвара такім паскудствам падавіцца, бо праглынуць такое без негатыўных наступстваў для здароўя немажліва. А вось людзі глытаюць. Глядзяць тэлевізар і глытаюць. Некаторыя нават смакуюць пры гэтым увесь працэс ад пачатку да канца. Яшчэ ўчора захапляліся прыгажосцю канкурсантак, а сёння кажуць, што гэта знявага.

Ну што ім „Міс Амерыка” такога зрабіла, што яны вырашылі і гэты даўнішні, запатрабаваны і прэстыжны конкурс „Міс Амерыка” ператварыць у казарменны балаган і вар’яцкае спаборніцтва лузерблазнаў?! Ну быў конкурс як конкурс. Выходзяць прыгожыя мілавідныя дзяўчаты, каб заваяваць прэстыжны тытул. Заўважце, самі выходзяць. Ніхто іх у плечы не піхае. Ніхто не прымушае сілай. Вось ім так хочацца заваяваць сабе такі тытул. Падобных тытулаў і конкурсаў у той Амерыцы як снегу ў Арктыцы. Адны спаборнічаюць у аб’ёме біцэпсаў, другія ў цвёрдасці кубікаў на прэсе. І на мужчынскім прэсе, і на жаночым таксама. Конкурс на самы прывабны азадак ёсць. І не абражае нічыёй годнасці. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF