Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Бацькі майго мужа былі з Зачарлянаў і з Бацютаў

Сяргей ЧЫГРЫН

Дзятлаўчанка Таісія Капцеўская была замужам за Яўгенам Капцеўскім, які разам з бацькамі ў 1946 годзе прыехаў у Дзятлава з Беласточчыны. У Дзятлаве яны пазнаёміліся, пажаніліся і пражылі разам шмат гадоў. Але Яўгена Капцеўскага і яго бацькоў ужо няма на гэтым свеце, таму пра лёс беларусаў з Беластоцкай зямлі мне расказала Таісія Капцеўская, з якой я сустрэўся ў Дзятлаве ў яе светлым і вялікім доме. Каля дома спадарыні Капцеўскай расце белы бэз, шмат іншых кветак, яблыні, грушы, ёсць невялікая альтанка і глыбокая студня з чыстай і халоднай вадой. «У нас вельмі глыбокі калодзеж, ажно 11 труб, яго капаў мой свёкар Іван Іосіфавіч Капцеўскі», — пачала знаёміць са сваёй сядзібай Таісія Аляксандраўна.

Мы зайшлі ў дом, селі за стол і Таісія Капцеўская пачала распавядаць пра сваякоў па мужу. З яе слоў я даведаўся, што сям’я Капцеўскіх прыехала з Беласточчыны. Бацькі мужа былі родам з Зачарлянаў і Бацютаў. Іван Капцеўскі — бацька мужа — нарадзіўся 5 снежня 1906 года ў Зачарлянах, а маці Марыя Чэх нарадзілася 28 жніўня 1909 года ў Бацютах. 15 лютага 1932 года яны пажаніліся і заключылі царкоўны шлюб у царкве св. Мікалая ў вёсцы Тапілец. Пра гэта сведчыць і даведка з праваслаўнай парафіі св. Мікалая ў Тапільцы, якую Капцеўскія атрымалі 11 красавіка 1980 года. Па іх просьбе даведку ім прыслалі ў Дзятлава.

Па словах Таісіі Капцеўскай, Іван і Марыя былі вельмі добрыя людзі. Але найлепшым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF