Ніва № 23 (3239), 10 чэрвеня 2018 г.

Курапаты — дарога праўды

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Роўна трыццаць гадоў таму — 3 чэрвеня 1988 года — у газеце „Літаратура і мастацтва” быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва „Курапаты — дарога смерці”. Гэтая публікацыя неўзабаве выклікала надзвычай шырокі грамадскапалітычны рэзананс. Памятаю той ажыятаж, калі мы з сябрамі, яшчэ студэнтамі, бегалі ад аднаго да другога газетнага кіёска. Інтэрнэтнаму пакаленню не зразумець, што тагачасная „Літаратура і мастацтва” была тады ледзь не адзінай крыніцай патрэбнай і рэдкай інфармацыі, газету ў шапіках расхоплівалі імгненна. Ну а згаданы артыкул стаў сапраўднай інфармацыйнай бомбай. Трэба сказаць, што пасля яго выхаду, ужо аніводны „старарэжымны” выкладчык нашага ўніверсітэта не пасмеў хоць у нечым пахваліць савецкі сталінскі рэжым. Такой была моц, здавалася б, звычайнай (падкрэслю, па сённяшніх мерках!) газетнай публікацыі, якая ўпершыню раскрыла маштабы масавых расстрэлаў 19371941 гадоў. Колькасць ахвяр можа складаць больш 100 тысяч.

Літаральна праз пару тыдняў — 19 чэрвеня 1988 года пад Менскам у Курапатах прайшоў шматлюдны мітынг (ён сабраў каля 10 тысяч чалавек) памяці ахвяр сталінскага генацыду з патрабаваннем стварэння адпаведнай следчай камісіі. З таго часу прайшоў амаль цэлы гістарычны перыяд, але дагэтуль уся праўда пра савецкія расстрэлы мірнага насельніцтва ў Курапатах не раскрытая і не пацверджана афіцыйна. Больш таго, гэтыя трыццаць гадоў беларуская грамадскасць змушана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF