Ніва № 21 (3237), 27 мая 2018 г.

Пуста і без густу

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ёсць такое выслоўе, што пра густы не спрачаюцца. Яно можа і верна, калі няма чаго есці, альбо калі зусім няма выбару. А ўвогуле пра густы, на маю думку, дыскутаваць можна. А калі не спрачацца пра іх, то абмяркоўваць напэўна. Уласна гэтым чалавецтва займалася ўсю сваю гісторыю. Спрэчкі пра густы мелі розны характар — ад агрэсіўна шкодных да вынікова канструктыўных, хоць апошнія і здараюцца намнога радзей.

Раз у год жыхары многіх еўрапейскіх краін жарсна спрачаюцца наконт песеннага конкурсу Еўрабачання. Асабіста я лічу гэты нібыта спабор усё больш прафанацыйным. Да ўсяго не люблю папсовую музыку ў прынцыпе. Але ж наўкола многія знаёмыя глядзяць гэты конкурс, так што міжволі ў нейкай ступені за ім сочыш. Часу, а тым больш жадання, глядзець увесь конкурсны спабор у мяне няма, але ўжо пасля завяршэння Еўрабачання на адным з сайтаў убачыў спасылку на дзесяць першых месцаў. Пачаў зверху ад пераможцы — прагляд і праслухоўванне зняпраўдзілі ўсе мае, нават самыя скептычныя, чаканні. Прозвішча і пераможцы, і краіны, тут не маюць нават значэння. Тое, што перамагло сёлета на Еўрабачанні, ні песняй, ні музыкай назваць у прынцыпе нельга. Узброіўшыся далей думкай, што горш быць ужо не можа, пачаў глядзець наступныя месцы, цярпення хапіла яшчэ на тры нумары, пасля чаго спыніўся.

Яшчэ раз задумаўся, можа прычынай асабістага непрымання такіх песенных твораў ёсць мая нелюбоў да ўласна попмузыкі. Але ж, калі выканаўца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF