Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Баптысты на Падляшшы

Юрка БУЙНЮК

Пакрыўдзіўся мой дзед Васіль Міранчук, што я ў «Ніве» апісаў праваслаўны Вялікдзень, а нічога не напісаў, што разам з праваслаўнымі на Падляшшы Вялікдзень паводле юліянскага календара святкуе мой дзед і ўся радня маёй маці, а яны ж — пратэстанты. Я вельмі кахаю майго дзеда Ваську, па якім генетычна я маю паэтычны дар. Дзед мой паэт і я, унук яго, таксама паэт. Я ганаруся сваім дзедам, таму што ён разумны, мае цудоўную гістарычную памяць. Да таго мой дзед вельмі добра ведае Біблію.

Я — веруючы чалавек, хаця з мяшанай сям’і. З боку майго бацькі большасць праваслаўных, хаця сястра майго дзеда выйшла за каталіка з пад Тапчэва і ўся яе сям’я — каталікі. Таксама родная сястра майго бацькі цётка Надзя ўцякла з маім дзядзькам Юзікам пад Вроцлаў. Іх сыны, унукі і праўнукі — каталікі. З боку маёй маці большасць вялізнай сям’і — пратэстанты баптысты, якіх з праваслаўнай веры перавёў мой прадзед Іван Міранчук, раней гарманіст і майстар на ўсе рукі, сталяр, будаўнік. Вянчаўся ён з маёй прабабуляй Параскевай — дачкой Дзяміда Петрушкевіча. Дзямід мой прапрадзед быў каталіком і перахрысціўся на праваслаўную веру, таму што жаніўся з маёй прапрабабуляй Марыяй з дому Корзун, якая была праваслаўнай.

Чаму мой прадзед Іван Міранчук, які з Маліннік прыступіў да прабабулі Параскевы, пакінуў праваслаўную веру? Паводле расказу майго дзеда Васіля, на яго бацьку Іване аб’явіўся цуд. Ён, будучы праваслаўным, быў вельмі добрым гаспадаром. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF