Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Міклашы ў мінулым і цяпер

Міхал МІНЦЭВІЧ

Можна сказаць, што Орля спалучана з дзвюма вёскамі. З захаду на прадаўжэнні вуліцы Кашалёўскай перад мостам на Арлянцы канчаецца Орля, а за мостам ужо будынкі Кашалёў — найбольшай пасля Орлі вёскі ў гміне. Памятаю, што ў 1960х гадах між людзьмі гаварылася, што Кашалі пераймянуюць на ОрлюЗарэчча. Арлянам тады хацелася, каб Орля стала горадам, хаця яны не ўсведамлялі, што іх Орля была ўжо калісь горадам. Магу сказаць, што ў той час вучні з Кашалёў такую вестку ўспрымалі з задавальненнем, бо і яны былі б гараджанамі. Другой вёскай, злучанай з Орляй з поўначы, з’яўляюцца Міклашы, асабліва зараз, калі адзін тамашні жыхар пабудаваўся на прадаўжэнні вуліцы Ажэшкі.

Я асабіста наведваю згаданыя дзве вёскі даволі рэдка; часцей бываю ў Кашалях. У Міклашы завітаў я 7 красавіка г.г. сфатаграфаваць асвячэнне пасхі побач вулічных крыжоў; раней быў я там з фотаапаратам дваццаць гадоў таму. Вельмі многа памянялася ў самой вёсцы, і асвячэнне памянялася — намнога менш тут людзей, асабліва маладых. Але па чарзе...

Бежанства

Расказваў мне ў ліпені 1997 года 83гадовы тады Рыгор Бобер:

— У верасні 1915 года ўсе жыхары Міклашоў падаліся ў Расію ў бежанства. У 1919 годзе пачаўся там голад; наша сям’я жыла ў Варонежскай губерні. Калі насталі чырвоныя, то спалілі запасы пшаніцы і проса, якія там трымалі ў стагах. А пасля гэтага наступіла засуха. Звыш года мы галадалі — елі крапіву і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF