Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.

Вярнуць прададзеную бацькаўшчыну (ч.4)

Міра ЛУКША

Нелаяльнасць у адносінах да сваіх?

Група жыхароў вёскі Лука — былых уласнікаў нерухомасцей, экспрапрыяваных у 70х гадах ХХ стагоддзя на патрэбы пабудовы вадасховішча Семяноўка і канала Нарва — Супрасль, пасля спроб вырашэння справы вяртання зямель нявыкарыстаных на гэтае віднае мерапрыемства Польскай Народнай Рэспублікі самастойна, вядома, пры дапамозе юрыстаў, пасля неахвоты ўлад Нараўчанскай гміны да вырашэння справы згодна з канстытуцыяй і польскім законам, афіцыйна звярнулася да заступніка правоў грамадзян Польскай Рэчы Паспалітай, каб растлумачыў факты і пасадзейнічаў у вырашэнні складанай ды несправядлівай сітуацыі, нязгоднай з польскім правасуддзем, пры зламысным абыходжанні закону праз чыноўнікаў, на чале са шматгадовым войтам, па адукацыі юрыстам, гэтай гміны, па дасягненнях, якая лічыцца 14й ва ўсёй краіне. Тыя дасягненні гэта таксама дасканалае дбанне аб інтарэсы яе жыхароў — матэрыяльныя, гаспадарчыя і культурныя. Ацэнка гміны не беспадстаўная. Нараўчанская гміна зямлю атрымала з распараджэння дзяржавы, ад Управы меліярацыі і водных установак у Беластоку, у дзевяностыя гады ХХ ст. Участкі перададзены былі ў рамках камуналізацыі дзяржаўных грунтоў.

Па прычыне таго, што інвестыцыя была рэалізавана толькі часткова, актуалізаваліся правы былых уласнікаў да вяртання нерухомасцей, нявыкарыстаных на г.зв. публічныя мэты. Паводле дакладных інфармацый, перададзеных амбудсмену, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF