Ніва № 20 (3236), 20 мая 2018 г.
Пад пальмамі ў Міколы ЦудатворцаГанны КАНДРАЦЮКСонечнае Бары. Паўтарамільённы цэнтр, пад патранатам свяціцеля Міколы Цудатворца. Самы прэстыжны порт паўднёвай Італіі. Горад з градацыяй кантрастаў — як агонь і вада. З бяседамі і гульнямі да белага рання і засяроджанымі паломнікамі ў чаканні цудаў... Даўно ўжо мяне сюды цягнула... Два гады таму, калі гасцявала я на поўначы Італіі, мая мара часткова прыблізілася. І адначасова на дарозе вырас камень. Ехаць туды дарогай, на аўтобусе, гэта шалёная думка. Усе адмаўлялі. На гэта трэба два дні і шмат здароўя. Найлепш адправіцца на самалёце... і праз афрыканскі Алжыр. Так танней. Сапраўды, кошт палётаў паміж італьянскімі гарадамі ў некалькі разоў перавышаў цану майго білета з Польшчы ў Італію. Зараз усё адмянілася ў лепшы бок. З пачаткам новага года адкрылі рэйс з Вроцлава ў Бары так званыя танныя авіялініі. Калі паклапаціцца трычатыры месяцы раней, дык білет у два бакі можна набыць ужо за 58 еўра. Празяваць такі шанс — проста грэх! А калі дадаць, што сам палёт трывае 1 гадзіну 45 хвілін, усё становіцца яшчэ больш даступным і звычайным. Вядома, апошняя роскаш належыць жыхарам Вроцлава. З Беластока трэба цягнуцца туды па чыгунцы ажно восемдзевяць гадзін... Але ж..! Палёт у горад Міколы Цудатворца патрабаваў нейкай ахвяры. І яны, сапраўды, вырасталі па дарозе, да таго ў шчырым і чужым полі. * * * На аэрадроме імя Караля Вайтылы прывітала нас (...) |