Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Памяць пра Вялікае Княства Літоўскае

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

26 красавіка ў новай сядзібе беластоцкага Дзяржаўнага архіва адбыліся дэбаты на тэму памяці пра Вялікае Княства Літоўскае ў Польшчы, Літве і Беларусі. Публіку дэбатаў склалі вучні сярэдніх школ Беластока. Навізной было месца правядзення мерапрыемства — у новым будынку Дзяржаўнага архіва, што па вуліцы Міцкевіча. Дырэктар Архіва Марэк Кетлінскі коратка ахарактарызаваў новую сядзібу сваёй установы. Старую сядзібу, што была ў Рынку Касцюшкі, Архіў пакіне ў кастрычніку; афіцыйнае адкрыццё новай плануецца на 20 чэрвеня г.г. Новая ўстанова атрымае навейшае тэхнічнае абсталяванне. Прамоўца падкрэсліў, што новая сядзіба мае адрас па вуліцы Міцкевіча, у Беластоку, якога частка знаходзілася ў межах ВКЛ, што сімвалічна асацыюецца з тэмай дэбатаў. Будынак быў узведзены ў 20162017 гадах, а з лютага г.г. ён ужо ў веданні Архіва. 3600 квадратных метраў плошчы на трох паверхах, дзе ўласна архіўныя і рабочыя адсек, усебакова забяспечаны ад розных небяспек...

У дэбатах прынялі ўдзел прафесары Генадзь Сагановіч з Мінска, Русціс Камунтавічус з Коўна ды Данель Грынберг, Кшыштаф Бухоўскі і Алег Латышонак з Беластока. Алег Латышонак заўважыў, што Вялікага Княства Літоўскага ўжо няма, але ёсць яго спадчыннікі: Беларусь, Літва, Польшча, ды ў нейкай ступені Украіна і... Ізраіль. Апошняя дзяржава названа невыпадкова, бо шматлікія яўрэйскія грамадскія плыні зараджаліся ў нашай частцы свету, у тым і ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF