Ніва № 19 (3235), 13 мая 2018 г.

Адбудуюць Татарскую юрту

Уршуля ШУБЗДА

Татарская юрта сям’і Багдановічаў заўсёды была перапоўненая пахам татарскай кухні, гасціннай атмасферай і людзьмі, якія прыязджалі сюды з розных куткоў свету. Пасля пажару па гэтым месцы засталася куча перапаленых дошак і сумны краявід. Аднак атмасфера, якую стваралі цягам сямнаццаці гадоў уласнікі аграсядзібы, засталася. Дзякуючы гэтаму месца далей жыве, радуе і дае надзею на будучае.

Апора татаршчыны

Кожны, хто меў магчымасць наведаць Крушыняны, ведае, што гэта адно з нямногіх месцаў на карце Польшчы, у якім безупынна ад 300 гадоў жывуць татары.

Вёска была, верагодна, заснавана ў канцы шаснаццатага стагоддзя. У канцы сямнаццатага стагоддзя кароль Ян III Сабескі пасяліў тут ліпкаў (так называлі мусульман, якія ваявалі на польскім баку з туркамі). Жыў тут, між іншым, Самуэль МурзаКшачоўскі, які выратаваў караля ў бітве пад Парканамі.

Татарская юрта — аграсядзіба, якой кіруе Джанэта Багдановіч і яе сям’я, гэта вядомае месца ў цэлай Польшчы. Там можна было паспрабаваць арыентальныя прысмакі, страляць з лука, атрымліваць асалоду ад прыроды. Але, што самое важнае, гэта было месца, у якім захоўвалася памяць аб гісторыі і згодным суіснаванні на гэтых землях каталікоў, праваслаўных, мусульман і габрэяў.

Згарэла месца шматкультурных сустрэч

Дзевятнаццаць пажарных машын тушыла пажар Татарскай юрты ў Крушынянах. «На той час гэта канец», — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF