Ніва № 18 (3234), 6 мая 2018 г.

І вось як справы маюцца

Міраслаў ГРЫКА

Няма нічога больш упартага, чым чалавечыя перакананні і нічога больш зменлівага, чым чалавечыя погляды. Ідучы за прымаўкай, што толькі карова не мяняе поглядаў, ніхто не хоча браць з яе светлага прыкладу. Карова дае малако, насуперак сваім натуральным інтарэсам ці асабістым поглядам, але ў адпаведнасці з быдлячым перакананнем, што калі не дасць, яе зарэжуць як непатрэбную. Прыклад каровы паказвае рэальную сувязь, якая існуе паміж перакананнем і пунктам гледжання — чаго б яны не датычылі. Перакананне абыдзецца без погляду, а той, у сваю чаргу, не мае ніякай вартасці, калі не заснаваны на нейкім перакананні. Але давайце пакінем карове яе ўласныя праблемы і засяродзімся на тым, што чалавечае.

Чалавечая рэч — мяняць погляды. Гэта дрэнна і добра адначасова. Дрэнна таму, што мы хацелі б засноўваць свае веды аб свеце на чымсьці нязменным, пастаянным, пазачасавым. Але добра таму, што свет, дакладней нашы веды пра яго, пастаянна мяняюцца, таму мы павінны пастаянна пацвярджаць свой пункт гледжання. Не адносіцца гэта да перакананняў. Нягледзячы на выразныя доказы таго, што Зямля не плоская, як блін, многія адукаваныя людзі кажуць, што гэта хлусня, настойваючы на сваім меркаванні. Зямля — як блін, і баста! Пра непагасную спрэчку крэацыяністаў, перакананых у тым, што Бог стварыў Зямлю і чалавека 7 тысяч гадоў таму, з эвалюцыяністамі, якія даказваюць, што зямны шар быў сфармаваны мільярды гадоў таму, толькі напомню. А гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF