Ніва № 16 (3232), 22 красавіка 2018 г.

Няма сэнсу толькі ў бяздзейнасці

Уршуля ШУБЗДА

Змагалася за правы беларусаў, але вярнуцца на радзіму пакуль што не можа. Старшыня абласной арганізацыі Беларускага нацыянальнага кангрэса ў Берасці Наталля Папкова, якая актыўна прымала ўдзел у мінулагодніх маршах недармаедаў, зараз не можа вярнуцца ў Беларусь па палітычных прычынах. Хаця за 2017 год яе неаднаразова затрымлівалі сілавікі, актывістка была прымусова змешчана ўладамі ў псіхіятрычную бальніцу. Наталля верыць, што маршамі недармаедаў беларусы даказалі сваю салідарнасць і сілу.

«Ніва»: — Дэкрэт аб дармаедах абурыў тысячы беларусаў, аднак здаецца, што Вас неяк асабліва?

Наталля Папкова: — Мне прыйшоў ліст аб тым, што я дармаедка, хаця дармаедкай не была. Увогуле мне не спадабалася, што такія дэкрэты ў ХХІ стагоддзі, у цэнтры Еўропы, з’яўляюцца. І я вырашыла, што гэта апошняя кропля, што Лукашэнка можа зрабіць у Беларусі. Ён даводзіць краіну да краху і знішчэння народа.

— Вашы сябры таксама моцна абураліся на дэкрэт аб дармаедах? Таксама ўключаліся ў акцыі супраць яго?

— Не. Большасць не. Не падтрымлівалі ўвогуле. Казалі: навошта табе гэта трэба. Займаешся бізнесам, займайся.

— А якім бізнесам Вы займаліся ў Берасці?

— У мяне было клінінговае агенцтва. Неафіцыйна працавала ў мяне чатыры асобы. Мне сябры гаварылі: працуй і ўсё будзе добра, але я вырашыла, што далей вытрымаць ужо немагчыма.

— А Вы спадзяваліся, што такія наступствы пацягне за сабою Ваша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF