Ніва № 15 (3231), 15 красавіка 2018 г.

Запрашаем у нашы белліцэі

Аляксей МАРОЗ

Мерапрыемствы адкрытых дзвярэй, якія былі наладжаны 13 сакавіка ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім і 21 сакавіка ў Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, паказалі вялікі патэнцыял нашых белліцэяў і вялікую зацікаўленасць гімназістаў з Бельскага і Гайнаўскага паветаў нашымі адукацыйнымі ўстановамі, у якіх выкладаецца беларуская мова, культура і гісторыя, што з’яўляецца несумненным козырам абедзвюх навучальных устаноў. Наведвальнікам ліцэяў паказваліся прыгожыя класныя кабінеты з сучаснай тэхнікай, лабараторыі, прэзентаваліся дасягненні, якімі могуць пахваліцца нашы белліцэі. Настаўнікі распавядалі пра козыры вучобы ў белліцэях, паспяховы ўдзел белліцэістаў у алімпіядах і добрыя вынікі на матуральных экзаменах. Белліцэісты таксама расказвалі пра козыры адукацыі ў сваіх ліцэях, выступалі з беларускімі песнямі і танцамі. Гімназістам раздаваліся рэкламныя матэрыялы, якія дапамогуць ім зрабіць канчатковы выбар школы для далейшай навукі. Дырэктары Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк і Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук дэталёва распавялі пра Дні адкрытых дзвярэй, мэта якіх — заахвоціць гімназістаў паступіць у белліцэі.

У Бельскі белліцэй прыбылі гімназісты і бацькі

— У мінулым намнога больш вучняў, чым зараз, канчала гімназіі, а яшчэ раней пачатковыя школы, і не ўсе ахвотныя даставаліся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF