Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Дзень Незалежнасці ў бельскай «тройцы»

Аляксей МАРОЗ

У Пачатковай школе № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім, пры якой надалей дзейнічае белгімназія, 26 сакавіка быў днём вельмі святочным. Вучні ад першых класаў пачатковай школы, па апошнія класы белгімназіі годна і радасна адзначылі Дзень Незалежнасці і адначасна сотыя ўгодкі пракламавання 25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзеткі ІІІІ класаў пачатковай школы вельмі ахвотна прынялі ўдзел у вакальным конкурсе на найпрыгажэйшае выкананне патрыятычнага твора на беларускай мове «Сцяг». Вучні старэйшых класаў пачатковай школы выканалі рознымі тэхнікамі на конкурс вельмі прыгожыя выявы герба «Пагоня». Белгімназісты ІІ Б класа займальна выступілі перад школьнай публікай на дзвюх урачыстых лінейках, прымеркаваных да Дня Волі. Цікава і змястоўна расказалі яны пра стварэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Школьныя калектывы «Світаначак», «Світанак» і «Капрыз» цікава запрэзентаваліся з песенным рэпертуарам на беларускай мове і беларускімі народнымі танцамі. Яшчэ да святкавання вучні на ўроках знаёміліся з гістарычнымі падзеямі 1918 года, якія спадарожнічалі абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспубліцы.

— У гэтым годзе адзначаюцца сотыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і таму ў нашай школе святкаванне Дня Незалежнасці такое багатае. Наймалодшыя вучні займальна спявалі ў конкурсе выканаўцаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF