Ніва № 13 (3229), 1 красавіка 2018 г.

Соты год — на крок бліжэй да Волі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Беларусы адзначылі 100я ўгодкі з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Адзначылі гэтую дату ў розных гарадах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў тых краінах, дзе пражывае беларуская супольнасць і эміграцыя. Адзначылі годна, варта, урачыста і пад сапраўднай нацыянальнай сімволікай, з музыкай і спевамі. Фактычна зрабілі ўсё, што змаглі ў няпростых палітычных і матэрыяльных варунках.

Упершыню за 22 ці 23 апошнія гады невялічкі крок наперад народу зрабіла і ўлада РБ. Назваць беларускай пакуль, на жаль, яе не можам — гэтае права ў беларускага народа яна пакуль не заслужыла. Дык вось зрабіла крок насустрач, а потым назад — больш за 100 чалавек па ўсёй краіне ўсё ж затрымалі і хапалі самым цынічным чынам, сярод іх вядомых грамадскіх лідараў. Іх незаконна арыштавалі, а ўвечары 25 сакавіка бальшыню гэтак жа незаконна выпусцілі, прадэманстраваўшы выразна: што хочам, тое і зробім. Тым самым гэтым людзям святочны дзень незваротна сапсавалі.

Галоўныя вулічныя акцыі ў Мінску, Гродне, Брэсце, некаторых іншых гарадах дазволілі. У некаторых абласных цэнтрах не дазволілі. Далей ужо мясцовыя ўлады дзейнічалі па нейкіх сваіх сакрэтных сцэнарыях — адны не перашкаджалі, іншыя не ведалі, што рабіць і не былі паслядоўнымі. Калі гэтае пытанне было дадзена на вырашэнне мясцовым кіраўнікам, то гарадзенскім начальнікам можна крыху падзякаваць. Прынамсі ў горадзе над Нёманам ніхто не перашкаджаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF