Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

Новы ідэі і старыя клопаты «Нівы»

Пераабранае новае кіраўніцтва Праграмнай рады тыднёвіка «Ніва». Старшынёй Рады ўжо трэцяе скліканне быў пераабраны Яўген Вапа, а яго намеснікам, як і раней, стала Ілона КарпюкДамброўская. Праграмную Раду папоўнілі Ганна КандрацюкСвярубская (сакратар), Міхась Стэльмашук (скарбнік) і Пятро Станкевіч (член).

У рэвізійную камісію ўвайшлі Алег Латышонак (старшыня) Міраслава Лукша (сакратар), Пятро Крук (член).

Яўген Вапа:

— Мы сёння атрымалі пісьмо з Дэпартамента кантролю Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, кантралёры якога з 12 па 16 студзеня зрабілі праверку ў «Ніве». Вынікі кантролю пазітыўныя, усе фінансавыя сродкі былі выдадзены на публічныя задачы і правільна разлічаны. Калі ідзе пра актуальныя фінансы, мы атрымалі датацыю, якая дазволіць выдаваць газету да кастрычніка. Зараз ідуць старанні, каб знайсці грошы на працу канцылярыі і выдаванне газеты ў апошнія месяцы года — пішам праекты і чакаем іх паспяховага ажыццяўлення.

Яўген Вапа адзначыў, што праблемы «Нівы» у асноўным фінансавыя.

Журналісты і карэспандэнты «Нівы», нягледзячы на цяжкасці (у гэтым годзе яны атрымалі першую зарплату ў сакавіку, у мінулым — у красавіку) паспяваюць апісаць падзеі, якія адбываюцца ў беларускім свеце і на Падляшшы.

Калі ідзе пра тыраж, дык ён трымаецца на адным узроўні — 1300 экземпляраў. Найбольш чытачоў газеты ў Бельску, Гайнаўцы і Беластоку, а калі гаварыць пра школы, якія аказваюць нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF