Ніва № 10 (3226), 11 сакавіка 2018 г.

Гасцініца «Беларусь»: — Прыязджайце яшчэ!

Ганна КАНДРАЦЮК

У Полаўцах, дзе мы перасякалі мяжу з Беларуссю, ахіналі нас свойскія прывіды і знаёмыя нервы. На польскім баку нас сустрэлі як доўгачаканых гасцей, прытым мы выклікалі яшчэ цікавасць:

— Na mojej zmianie jesteście pierwsi, — адзначыла кантралёрка. — Ile to kosztuje?

Пытанне датычыла кошту турыстычнага пропуска, па якім без візы цягам трох або дзесяці дзён можна наведаць Брэстчыну і Гродзеншчыну. Закон уступіў у сілу 1 студзеня 2018 года. Мы перасякалі мяжу 13 лютага ў якасці першапраходцаў...

Таксама ў беластоцкім офісе «Юніёр», дзе раней я афармляла пропуск, адзначылі, што раней ніхто не набыў пропуска ў Брэст. Чарговыя хвіліны там шукалі гасцініцу, каб у рэшце рэшт прапісаць мяне ў гатэлі «Беларусь» на бульвары Тараса Шаўчэнкі. Ну, файна!

А кажуць: «Брэст жа ў Беларусі!».

Трохдзённы пропуск са страхоўкай, які каштаваў 80 злотых, выдалі мне цягам двух дзён.

Усё гэта, у параўнанні з валакітай пры выдачы візы, здалося неверагоднай палёгкай.

У падобным спеху палякі адправілі нас на мяжы ў Полаўцах. Перасяканне кардона трывала няцэлыя дзесяць хвілін. Але далей не пайшло ўжо так гладка...

* * *

— Ну ўсё! — уздыхнуў Яўген Вапа — Мабыць, пачакаем тут рускі месяц, пакуль прачытаюць трыста старонак.

Усё з за беларускіх кніг і «Нівы», якія насцярожылі службоўцаў на беларускай пагранзаставе.

— Паклічце старшага, — загадаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF