Ніва № 09 (3225), 4 сакавіка 2018 г.

Янаў слаўны дыванамі

Уля ШУБЗДА

Гарадок, які развіваўся дзякуючы славутаму роду Сапегаў, сёння не мае ўжо так вялікага значэння. Янаў, што на Сакольшчыне сёння, магло б здавацца, не мае вялікага значэння на фоне большых гарадоў. Аднак, так як калісьці Сапегі прычыніліся да яго развіцця, так сёння працуюць на гэта жанчыныткачыхі, якія мастацкай працай, вырабам двухасноўных дываноў расслаўляюць Янаў не толькі ў Польшчы, але і за яе межамі.

Да канца ХІІІ стагоддзя тэрыторыю гміны Янаў насяляла племя яцвягаў. Сведчаць аб гэтым гарадзішча і курганы. Найбольш вядомыя курганы, гэта тыя, якія захаваліся ў вёсках Ясянова Даліна і Тэолін ці гарадзішча ў вёсцы Трасцянка. Заснаванне Янава гэта заслуга Казіміра Санніцкага, мечніка Вялікага Княства Літоўскага. Горад паўстаў паміж 1709 і 1712 гадамі. Янаў узяў сваю назву ад Яна Сапегі, які быў уласнікам маёнтка на гэтай тэрыторыі. Станіслаў Сапега і яго жонка Тэадора прычыніліся да надання гарадскіх правоў для Янава. Сапегі таксама прычыніліся да развіцця гарадка, вызначылі плошчы пад рынак, касцёл, а пазней з наплывам яўрэяў — пад сінагогу. Прасторавую планіроўку гарадка запраектаваў сам Антон Тызенгаўс.

Сёння засталіся сляды па даўнім Янаве, але менавіта гэта вёскі вакол гарадка ствараюць асяродак народнай культуры, дзякуючы ўнікальнаму ў маштабе Еўропы метаду ткання двухасноўных дываноў. Працэс стварэння такой тканіны можна падглядаць у Ткацкай ізбе ў Янаве. На тэрыторыі гміны існуе таксама Шлях (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF