Ніва № 09 (3225), 4 сакавіка 2018 г.

Марныя спрэчкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Чым добрыя сацыяльныя сеткі? Найперш тым, што дазваляюць хутка атрымаць гарачую інфармацыю, самыя свежыя навіны і каментарыі на падзеі ў тваёй краіне ды ва ўсім свеце. Таксама яны значна спрашчаюць камунікацыю паміж людзьмі. У якой бы кропцы зямнога шара ты не знаходзіўся, калі маеш падлучэнне да інтэрнэту, у кожны момант можаш скантактавацца з сябрамі ці роднымі, нешта паведаміць, дамовіцца, падзяліцца нейкай радасцю ці праблемай, альбо проста прывітацца. Сацыяльныя сеткі — гэта ўжо наша звыклая рэальнасць, ад якой нікуды не падзецца. Як і кожнае іншае тэхнічнае вынаходніцтва яны могуць служыць добрай справе, а могуць распаўсюджваць шкодныя ідэі, несці ксенафобію, распальваць варожасць. Нездарма тэрмін „інфармацыйная вайна” ў дваццаць першым стагоддзі набыў новае напаўненне і значнасць. Але зараз не зусім пра гэта.

Што адмоўнага ў сацыяльных сетках? Гэта тое, што яны адымаюць у цяперашняга чалавека вельмі шмат часу. Ведаю некаторых сяброў і знаёмых, якія адмыслова не рэгіструюцца ў фейсбукахтвітарахінстаграмах, рэзонна баючыся, каб іх не паглынула гэтая віртуальная бездань. А самае горшае ў сацсетках — гэта даць уцягнуць сябе ў бясконцыя дыскусіі і зацятыя спрэчкі. Тым больш, што гэтая прастора проста кішыць рознымі тролямі, перавератнямі і правакатарамі. Недасведчанаму чалавеку цяжка ўтрымацца ад таго, каб не ўвязацца ў гарачую спрэчку, у якой часцяком даходзіць да брудных слоў і абразы. Ад такіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF