Ніва № 09 (3225), 4 сакавіка 2018 г.

ІІІ Марш памяці выклятых жаўнераў і памінанне ахвяр атрада «Бурага»

Аляксей МАРОЗ

Меншая колькасць асоб, як у мінулым годзе, прайшла 24 лютага па Гайнаўцы ў ІІІ Маршы памяці выклятых жаўнераў, які арганізавалі Нацыянальная Гайнаўка, Падляшская брыгада Нацыянальнарадыкальнага лагера (ONR) і Патрыятычная «Ягелонія». Траса была падобная да мінулагодняй і сабраныя прайшлі з пад касцёла Узвышэння Святога Крыжа пад Гайнаўскі дом культуры, праходзячы непадалёк ад сядзібы магістрата. Удзельнікі маршу, як запланавалі, прайшлі каля СвятаТроіцкага сабора ў Гайнаўцы, бо ў мінулым годзе памянялі яго трасу, калі каля сабора сабраліся ўдзельнікі маніфестацыі, сарганізаванай грамадскім рухам Грамадзяне РП. Марш закончыўся ў канцэртнай зале Гайнаўскага дома культуры дэманстрацыяй фільма Эвы Шакаліцкай «Буры — падвойна выкляты». Па трасе маршу каля СвятаТроіцкага сабора ізноў пратэставалі члены руху Грамадзяне РП, якіх на гэты раз ад удзельнікаў маршу раздзялялі паліцыянты. У гэты ж дзень, на дзве гадзіны перад маршам, на скверы каля магістрата была наладжана адкрытая сустрэча «Вечная памяць», падчас якой сабраныя стаялі спакойна, трымаючы ў руках запаленыя знічы і слухалі зачытваных імён і прозвішчаў ахвяр атрада капітана Рамуальда Райса «Бурага». Паніхіда па ахвярах атрада «Бурага», загінуўшых у вёсках былога Бельскага павета на зломе студзеня і лютага 1946 года, служылася ў царкве Нараджэння св. Іаана Хрысціцеля ў Гайнаўцы. Паніхіда па загінуўшых у Залешанах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF