Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

Каралеўна Беласнежка толькі спіць

Міраслаў ГРЫКА

Выбары ў Беларусі — любога рангу — пусты рытуал. Яны распрацаваны, не каб кагонебудзь абраць, таму што ўсё і ўсе ўжо даўно было абранае. Самой уладай. Труізм? Труізм. Але ж які раздражняючы. Але што я магу зрабіць, што чым больш дробная ўлада, тым больш яна чапляецца за пустыя рытуалы? Хопіць паназіраь за ўладай, якая ў цяперашні час кіруе польскай дзяржавай. Рытуалізацыя паўсядзённага жыцця ў Польшчы стала амаль нахабнай. Не без прычыны. Рытуалізацыя замяняе змест. Прыкра сказаць, але польская дзяржава ўсё больш беззмястоўная. А польскае грамадства?

Ужо загадзя вядома, што наступныя выбары ў Беларусі выйграе Лукашэнка, пераможа заўсёды правільна абраны самім сабой на прэзідэнта. Таксама выбары ў органы мясцовага самакіравання ў Беларусі не мусяць служыць для таго, каб кагонебудзь выбраць, таму што ўсё і ўсе ўжо даўно былі абраны. Недзе і дзесьці. Невядома для чаго. Мабыць, для ўпрыгожання? Вядома толькі кім. Неабавязкова нават асабіста прэзідэнтам прызначаным самім прэзідэнтам. Аўтарытарная ўлада, якую ён фірмуе сваім прозвішчам, вызначаецца як дробавы лік з адзінкай у лічніку і любая яго кратнасць у назоўніку. Пішу «любы», таму што доступ да назоўніка ўлады з’яўляецца для кожнага адкрытым. Хопіць заплюшчыць вочы і заткнуць вушы, а рот закрыць рукою. І імітаваць тое, што зверху. У лічніку. Колькі беларусаў свядома не згодных з такім «дробавым» варыянтам? І нават дае ёй гераічны адпор... Давайце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF