Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

Фэст аўтараў і кніг

лук

За намі ўжо другі выпуск беластоцкага фестывалю «Аўтары і кнігі. Падляшскае падвядзенне». Літаратурны фестываль працягваўся 910 лютага 2018 г. перш за ўсё ў ваяводскай ксёнжніцы, якая перасялілася ў былую Бібліятэку імя Ежы Гейдройца. Праводзіліся сустрэчы, семінары, паэтычны сеймік. Запрошаны былі дзясяткі творцаў, сярод якіх былі трое аўтараў намінаваных на Літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага. Фестываль быў арганізаваны Падляшскай ксёнжніцай імя Лукаша Гурніцкага ў супрацоўніцтве з выдавецтвам Фонд «Суседзі». Фестываль выклікаў вялікую зацікаўленасць маладых і старэйшых аматараў кнігі ды памалу ўступае ў каляндар літаратурных падзей Беластока, прадстаўляючы літаратурную і выдавецкую карту Падляшша і развіццё мясцовай літаратуры. За два дні Ксёнжніцу наведала каля тысячы людзей. Арганізатары ўжо думаюць пра наступнае, трэцяе выданне фестывалю.

Сярод запрошаных аўтараў былі, між іншым, Анна Камінская — пісьменніца, журналістка, аўтарка бестселераў, біяграфій, між іншым белавежанкі Сімоны Косак, двойчы намінаваная на літаратурную прэмію імя Веслава Казанэцкага, у мінулым годзе за кнігу «Белавежа шэптам. Гісторыі з Белавежскай пушчы». Меў працяглую бурную сустрэчу аўтар родам са Случанкі Гарадоцкай гміны Ігнат Карповіч — празаік, літаратурны перакладчык, лаўрэат самых важных літаратурных прэмій у краіне: «Пашпарта Палітыкі», літаратурнай прэміі «Ніке», а таксама шматразовы пераможца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF