Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

Арлянская гміна дапамагае ў куплі лекаў

Міхал МІНЦЭВІЧ

На сесіі 27 снежня 2017 года радныя Арлянскай гміны прынялі пастанову наконт прыняцця Гміннай ахоўнай праграмы па паменшанні выдаткаў жыхароў гміны на лекі. Гэта будзе ўжо чарговы, чацвёрты год дзейнічання праграмы. Хачу падкрэсліць, што калі пра гэтую палёгку размаўляю з жыхарамі іншых гмін ці горада Бельска, тыя з нейкім недаверам круцяць галовамі і здзіўляюцца. Адкуль такая дапаможная праграма? Яна нармальная, а нават больш — гэта абавязак гміны, пра які не забываюць добрыя гаспадары: войт і радныя.

Сацыяльная дапамога з’яўляецца інструментам сацыяльнай палітыкі дзяржавы, накіраваным на дапамогу асобам і сем’ям дзеля пераадолення цяжкіх жыццёвых абставін, якіх яны самі не ў змозе адолець з дапамогай уласных рэсурсаў і магчымасцей. У лік законных гмінных уласных абавязковых задач уваходзяць, м.інш., прызначэнне і выплачванне перыядычных, мэтавых ды пастаянных успамог, а таксама стварэнне і запуск ахоўных праграм.

У Арлянскай гміне на дзень 30 лістапада 2017 года пражывалі 2882 жыхары (дзеля параўнання: у канцы 2016 года — 2918 асоб). Ва ўзросце працоўнай актыўнасці зараз 1422 асобы (у 20161431 асоба), з ліку якіх каля 25% непрацаздольных, г.зн. 356 інвалідаў (у 2016 г. — 358). У пенсійным узросце (жанчын за 60 гадоў і мужчын за 65) у гміне 1059 асоб і большасць з іх атрымлівае нізкія выплаты, большасць з іх атрымлівае з КРУС тысячу злотаў (у 2016 г. — 882,56 зл.) — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF