Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

Васількаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Паўгода таму задумалася мне прайсціся па цяперашняй Кнышынскай, а раней Букштальскай пушчы, спадзяючыся пры нагодзе знайсці крышку высыпаўшыхся тады баравічкоў. Злез я з цягніка на прыпынку Чорны Блок, што чарговы за прыпынкам Васількаў. Зараз за тым лясным прыпынкам раскіданы дарожначыгуначны пераезд. І побач паведамленне беластоцкай Управы чыгуначнага транспарту пра ліквідацыю пераезду, паколькі лясная дарога не была аб’яўлена мясцовым самаўрадам публічнай. Калісь, можа, такія дэкларацыі не былі патрэбныя, але ў сённяшні час усеагульнага нарміравання і для чыгуначнага пераезда патрэбная паперка дзеля яго існавання, быццам нейкая загсаўская метрыка...

Направіўся я тады ў бок Васількава, але са спадзяванага грыбнога плёну не ўдалося мне знайсці нават адзінага грыбчыка, хаця ў той час грыбнікі маглі ўжо хваліцца немалымі трафеямі. Але ж „нядзельны” грыбнік не раўня штодзённаму будняму, а і не ўсе пушчанскія лапікі аднолькава ўраджайныя. Пры нагодзе пацікавіўся я і іншым уловам. Вось менавіта ў тамашнім наваколлі цякуць дзве рачулкі, у якіх надта загадкавыя жаночыя назвы: адна з іх ахрышчана Бартошыхай, другая — Юрчыхай. Яны выводзяцца, значыць гэтыя жаночыя мянушкі, ад мужчынскіх імён Барташа і Юрыя. Імя Барташ часта ўжываецца ў Польшчы — гэта, паводле біблейскіх даследчыкаў, імяніннік евангельскага апостала Нафанаіла. Імя Юры таксама папулярнае ў Польшчы, але хіба не менш і на Усходзе. Вось такім чынам і гідранімія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF