Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

Ніколі не мацюкаліся славянцы

Валер САНЬКО

Інквізіцыя ў роўнай ступені адпраўляла на дыбу і касцёр няверніка ў Бога, засумнявалага ў існасці біблейскіх палажэнняў і папскіх вердыктаў, лаяншчыкаў. Хто б не данёс інквізітарам на вымавілага лаянкавае слова (на Д., Ч., П., Б., Х., Е., Ё, як правіла яны не вымаўляюцца) — з першага сігнала адпраўлялі лаяншчыка ў катоўню, на допыты, эшафот. Нароўні з самімі нявернікамі.

Боль і страх болю вучаць. Найрэдкіх узбліскаў лаянкі ў Еўропе не стала.

Зыходзіць лаянка ад таго, чые імя ніхто не называе на вуліцы, тым болей у хаце, бо страшыцца абгнюсіць нявартнымі гукамі паветра, адну з вялікіх існасцяў сусвету, страшыцца граху, ідзе яна ад нячысціка, ліхога.

Ніколі не мацюкаліся славянцы. У беларусаў і палякаў, украінцаў да расійскай акупацыі 1795 года самай вялікай лаянкай былі курва і халера, тобок прадажная дзеўка і хвароба.

Палякі і цяпер практычна не мацюкаюцца, славакі, чэхі, славенцы, сербы наогул не мацюкаюцца.

Этрускі, скандынавы, кельты славянцы, парусы, балты, раманцы, германцы здавённа не ведалі матаў. Англічанам Вялікабрытаніі і ЗША матаўскія словы прынеслі эмігранты з Венгрыі, Расіі (В. Бутлер «Происхождение жаргона в США», НьюЙорк, 1981).

У старажытнасці славянцыязычнікі не мацюкаліся. У Кіеўскай Русі і ВКЛ ніхто не лаяўся. Не ўмелі, для іх дзікунствам было абліваць некага слоўнымі памыямі, асабліва бацькоў. Суцэль чулася мацяршчына ў Масковіі, якая акурат і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF