Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

Чацвёрты раз уручылі ўзнагароду «Quercus»

Аляксей МАРОЗ

Протаіерэй Леанід Шэшка (пасмяротна), настаяцель праваслаўнага прыхода Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля ў Гайнаўцы, ксёндз канонік Юзаф Паскробка, пробашч каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Гайнаўцы, Рыгор Тамашук, дырэктар Самастойнага публічнага комплексу аховы здароўя ў Гайнаўцы і доктар Тамаш Самойлік, навуковы супрацоўнік Інстытута даследавання млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы, рысавальшчык, творца коміксаў, аўтар кніжак для дзетак пра зубра Помпіка і іншую лясную жывёлу сталі лаўрэатамі ганаровай узнагароды бургамістра горада Гайнаўкі «Quercus 2018».

Статуэткі «Quercus 2018» і кветкі ўручалі 26 студзеня ў Гайнаўскім доме культуры бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і старшыня Рады горада Гайнаўкі Якуб Астапчук. Сярод публікі прысутны былі запрошаныя праваслаўныя і каталіцкія святары, на чале з драгічынскім епіскапам ксяндзом прафесарам Тадэвушам Пікусам і благачынным гайнаўскай акругі мітрафорным протаіерэем Міхаілам Негярэвічам, які статую «Quercus» атрымаў у мінулым годзе. Прыбылі на ўрачыстасць гарадскія, павятовыя і ваяводскія радныя Гайнаўшчыны, самаўрадаўцы з пушчанскага рэгіёна са старастам Гайнаўскага павета Міраславам Раманюком, дырэктары школ і старшыні самаўрадавых суполак, каменданты мясцовых дзяржаўных мундзірных службаў, прадпрымальнікі Гайнаўшчыны. Сустрэча пачалася з выступу калектыву Студыі эстраднай песні Гайнаўскага дома культуры, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF